ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Сівізна ў валасы, а д'ябал у рабро. Сівізна ў галаву – д'ябал у рабро. Сіла. Не ў тым сіла, што кабыла сіва, а што воза не цягне. Сілай мілы не будзеш. Сіла салому ломіць. Сініца. Вераб'і крупы склявалі, а сініцу за гэта ў клетку пасадзілі. Лепш сініца ў руцэ (у жмені), чым журавель (жораў) у небе. Хвалілася сініца мора падпаліць. Сірата. Адкуль сіраце бацьку ўзяць. Над сіратою бог з калітою. Ніхто не бача, як сірата плача, але кожны бача, як сірата скача. Сіраце прыкіпіць (дакіпіць) у жываце. Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая). Сіўка. Тады сіўка аглядзеўся, як хвост загарэўся. Укаталі сіўку крутыя горкі. Сказаць. Сказана – зроблена. Скакаць. Ты іграеш, як сам знаеш, а я скачу, як сам хачу. Сквапнасць. Сквапнасць (прагнасць) фраера згубіла. Скокі. Лепш кепскія скокі, чым добрыя хаўтуры. Скулка. Задарам і скулка не сядзе. Скупы. Скупы два разы траціць. Скупы плаціць двойчы. Слава. Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць. Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. Якая справа, такая і слава. Слаўцо. Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом. След. Каб не было снегу, не было б і следу. Слова. Добрае слова і кату (кошцы) прыемнае. Ласкавае слова што дзень ясны (веснавы). Не вер чужому слову, а вер свайму воку. Слова вецер, а пісьмо грунт. Слова не верабей, выпусціў – не зловіш. Слова не пірог, не выкінеш за парог. Слова як сажа, каго хочаш замажа
Дадатковыя словы
верабі, дябал
1 👁