ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Палавіна свету скача, а другая палавіна свету плача. Ты ў свет, і доля ўслед. Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след). Яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся (дагадзіў). Свіння. Госці ў хату – свінні рады. Давялося свінні на неба глядзець. Заракалася свіння за вугол хадзіць. Каб свінні рогі, не саступіла б (не сышла б) з дарогі. Каму што, а свінні месіва. Лішняга і свінні не ядуць (свіння не есць). Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол. Ці свінні елі, ці шляхта папасвалася (папаску мела). Ціхая свіння глыбока рые (капае). Ціхая свіння глыбокі корань рые. Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць. Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч. Свой. Бі сваіх, каб чужыя баяліся. Бі свой свайго, каб чужы баяўся. Не пазналі сваіх нашы, бярозавай далі кашы. Свайго не меўшы, трэба легчы спаць не еўшы. Свой біся, рубайся, а чужы не мяшайся. Свой за гарой, а сусед у акне. Свой свайго пазнаў ды на пачостку пазваў. Свята. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) вуліцы свята. Прыйдзе і на нашу вуліцу свята. Святы. Не пад'ясі, то і святых прадасі. Не святыя (не багі) гаршкі лепяць. Сена. І козы сыты (-я) і сена цэлае. Парою сена косяць. Сенька. Па Сеньку (па Хомку) і шапка. Сесці. Сядзем радком, пагаварым ладком. Як (дзе) сеў, дык (так) прыкіпеў. Сеяць. Каб такіх часта сеялі, ды рэдка ўзыходзілі. Сівізна. Сівізна не ўкарызна. Сівізна ў бараду, а чорт у ляшкі. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну
Дадатковыя словы
падясі
0 👁