ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Салавей. Салавей байкамі не сыты. Салаўя байкамі (песнямі) не кормяць. У дурнога салаўя і дурныя песні. Салдат. Дрэнны той салдат, які не хоча стаць генералам. Кожны салдат носіць у ранцы маршальскі жэзл. Салдат спіць, а служба ідзе. Салома. Дома і салома ядома. Салому еш, а фасону не губі. Хоць еш крапіву і салому, але пры дому. Саломінка. Той хто топіцца, і за саломінку хопіцца. Як топішся, дык і за саломінку хапаешся. Саломка. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся (упадзеш), там, дык, то саломкі падаслаў бы. Сам. Ад самога сябе не ўцячэш. Вышэй самога сябе не скочыш (не падскочыш). І сам не гам і другому не дам. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Якія самі, такія і сані. Саначкі. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Сані. Воз дадому возіць, а сані на базар. Не ў свае сані не садзіся. Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Якія самі, такія і сані. Якія сані, такі і гаспадар. Сарока. Сарока з кола – дзесяць на кол. Сарока з куста – сорак на куст. Сарока на хвасце прынесла. Сарока шчабеча – гасцей кажа. Сарочка. Свая сарочка бліжэй да цела. Хто мае дочкі, той ходзіць без сарочкі. Сасна. Кожная сасна свайму бору песню спявае. Саўка. Хіцер Зміцер, але (ды) і Саўка не дурань (не дурны). Хіцёр Зміцёр, ды і Саўка не дурны. Што будзе, тое (то) будзе, а Саўка (Грышка) на куце не будзе. Сват. Свату першая чарка і першая палка. Сваяк. Сваяк сваяка пазнаў здаляка. Свет. Круцячы свет пройдзеш, але назад не вернешся. На тым свеце не дадуць
1 👁