Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Рукапіс. Рукапісы не гараць. Рыба. Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. Калі важыў на рыбу, трэба важыць і на юшку. Не вучы рыбу плаваць. Рыба з галавы псуецца (загніваецца, пачынае гніць, гніе). Рыба любіць ваду. Рыба ў рацэ, ды не ў руцэ. Хто рыбу вудзіць, той гаспадаром не будзець. Рыбак. Рыбак рыбака бачыць здаляка. Рыжы. Чым рыжэй, тым даражэй. Рэдзька. Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць. Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная. Рэмень. Не кручаны – не рэмень (не рамень), не вучаны – не чалавек. Рэч. Добрыя рэчы ляжаць на печы. Сабака. Бег сабака за калёсамі, мусіць бегчы і за санямі. Жыве кот і жыве сабака. Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака. Каб таго сабаку воўк з'еў, што на свой хвост брэша. На голага і сабакі брэшуць. На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць. Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчыцца. Сабака брэша, а караван ідзе. Сабака брэша – вецер носіць. Сабака і на бога брэша. Сабака не з'есць, пакуль не пакачае. Сабаку і сабачая смерць. Як сабака на сене – і сам не гам і другому не дам. Як сабаку кормяць, так сабака і брэша. Сабачка. Маленькі сабачка да старасці шчанюк (шчаня). Сава. Няхай хоць сава, абы з другога (чужога) сяла. Сава не родзіць (не прывядзе) сакала а такога ж чорта, як сама. Хоць сава, абы з другога сяла. Сажа. Слова як сажа, каго хочаш замажа. Сала. Калі добры кусок сала, дык і грыб навара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зеў
2 👁
 ◀  / 696  ▶