Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Розум. Вастры зуб аб зуб і розум аб розум. Вырас, а розуму не вынес. Дай божа майму дзіцяці той розум наперад, што да мужыка прыходзіць потым. Другіх слухай, а сваім розумам жыві. З тварам да вянца, з розумам да канца. Каб той розум наперад, што пазней прыходзіць. Кожны па часе мае розум. Людзей (другіх) слухай, а (ды) свой розум май. Мужыку розум прыходзіць па шкодзе. Пі, ды розуму не прапі. Розум не кулеш, у галаву не накладзеш. Розум не сякера – не пазычыш. Розуму грашыма не заменіш. Розуму ў чужую галаву лапатай не накладзеш. Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Рот. Гаворыць, а ў роце холадна. Еш, пакуль рот свеж. Каб ды кабы, дык у роце б раслі (выраслі) грыбы. Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш. Плачучы рот не паправіш. Чужы рот – не свае вароты, не зачыніш. Што (чаго) не ясі, таго у рот не нясі. Роцік. Чужы роцік не каўнерык, яго не зашпіліш. Рубашка. Свая рубашка бліжэй да цела. Рубель. З хаткі ў хатку, дык на рубель упадку. Ружа. Ружы без калючак не бывае. Рука. Аддай рукамі, хадзі нагамі. Адной рукой і вузла не завяжаш. Адной рукой у далоні не пляснеш. Адсохні тая рука, што сабе не спрыяе. Не піў – не мог, а выпіў – ні рук, ні ног. Рука руку мые. Рукі вымажаш – вадою памыеш, душу вымажаш – і мылам не адмыеш. Рыба ў рацэ, ды не ў руцэ. Свая рука ўладыка. Чужымі рукамі жар заграбаць лёгка (добра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 696  ▶