ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Рада. Дзе двое – там рада, дзе трое – там здрада. Радзіны. Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны. Радзіцца. Не радзіся красны, а радзіся шчасны. Радня. Радні не пералічыш, а давядзецца тапіцца – няма за каго ўхапіцца. Радня да паўдня, а як сонца зойдзе, сам чорт не знойдзе. Ражон. Супраць (супроць) ражна не папрэш. Раз. Адзін раз схлусіўшы, хто табе паверыць? Лепш (лепей) адзін раз убачыць (пабачыць), чым сто разоў пачуць. Лепш сем разоў згарэць, як адзін раз аўдавець. Ніхто два разы не жыве. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Разбіты. Разбітае не склеіш. Размова. Вяроўка добрая доўгая, а размова кароткая. Разумны. Няхай лепш разумны паганіць, чым дурны пахваліць. Разумнаму дастаткова. Разумны зразумее. Што дурны папсуе, то і разумны не выправіць. Рай. З мілым (з любым) рай і ў шалашы (у будане). Хто ў жыцці спазнаў рай, той памрэ ў пекле. Рак. Грозен (грозны) рак, ды (але) ззаду вочы. Задам (назад) толькі ракі поўзаюць (паўзуць, ходзяць). І ракаў не хачу, і ног не мачу. Любіў рак жабу, аж вочы выеў. Рака. Двойчы ў адну і тую ж раку ўвайсці немагчыма (нельга). Рамень. Не кручаны – не рэмень (не рамень), не вучаны – не чалавек. Раменьчык. За чужое лычка раменьчыкам плацяць. Рана. Чужая рана не баліць. Раніца. Раніца мудрэйшая (мудрэй) за вечар. Раць. Не хваліся, ідучы на раць. Рвацца. Дзе каротка (тонка), там і рвецца. Рог. Выпраўлялі быку рогі, ды скруцілі шыю. З рога ўсяго многа. Род. Няма роду без выроду. Сялянскаму роду няма пераводу
5 👁