Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Прычэпка. І за шчэпку знойдзе прычэпку. Пташачка. Рана пташачка запела, каб кошачка не з'ела. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а позняя вочы працірае. Птушка. Благая тая птушка, што свайго гнязда не бароніць. Кіпцюрык ушчаміўся – усёй птушцы прападаць (гінуць). Кожная птушка ляціць у сваю чараду. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а позняя вочы працірае. Усякая птушка сваё гняздо бароніць. Якая птушка, такое і гняздзечка. Пуд. Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі. Пуза. Блін не блін, пуза не расколе. Пуп. Вышэй пупа (пят, галавы) не падскочыш (не скочыш). Пуста. Калі пуста, а калі і густа. Пушча. Ліхтаром пушчы не асвеціш. Пчала. На Беларусі пчолы як гусі. П'янка. Раз пайшла такая п'янка, рэж апошні агурок. П'яны. П'янаму і мора па калена. ІІяро. Лёгкае пяро, ды на страху не закінеш. Што напішаш (напісана) пяром, то не вырубіш (не высечаш) тапаром. Пята. Вышэй пят не падскочыш. Пятніца. Чаго субоце раней за пятніцу быць. Пятро. Чакай Пятра – сыр (сыру) з'ясі. Чакай, цётка, Пятра – будзеш сыр есці. Пятрок. Прыйшоў Пятрок – апаў лісток; прыйшоў Ілья – апала два. Пятрусь. Янка ківае на Петруся, а Пятрусь на Янку. Раба. Сама сябе раба б'е, калі (што) нячыста жне. Работа. Ад (з) работы коні дохнуць. Бегаў Яначка ля плота – якая плата, такая і работа. Не столькі работы, колькі турботы. Работа дурняў (дурня, дурных) любіць. Работа і корміць і поіць. Работа не заяц, не ўцячэ. Работы ніколі (век) не пераробіш. Увосень – работ восем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела, зесці, зясі, пянаму, пянка, пяны
3 👁
 ◀  / 696  ▶