Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Праўда. Брахня праўдзе вочы выдрала. Была калісь праўда, ды іржа з'ела. Дзе грошы гавораць, там праўда маўчыць. Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае. Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана (хлусня). Праўда вочы коле. Праўда наверх выйдзе. Праўда не скварка, з кашаю не з'ясі. Праўду не схаваеш. Усё мінецца, а праўда застанецца. Хлеб-соль еш, а праўду рэж. Хто хлусіць, той вып'е і закусіць, а хто праўду кажа, той галодны (так спаць) ляжа. Што праўда, то не грэх. Прах. Як набыта махам, так і пайшло прахам. Праца. Без працы не будзеш есці коляцы. Галоднае бруха да працы глуха. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Працу палюбіш – чалавекам будзеш. Працаваць. Еш, хоць расперажыся, але і (толькі) працаваць не ляніся. Прачыстая. Прыйшла Прачыстая – усё поле чыстае. Прыбытак. Ад прыбытку галава не баліць. Дзе прыбытак чуюць, там памагачы начуюць. Прывет. Не дораг абед, а дораг прывет. Які прывет, такі прыём. Прывычка. Прывычка – другая натура. Прыгадзіцца. Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Харош урадзіўся, ды не прыгадзіўся. Прыём. Які прывет, такі прыём. Прыказка. Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца. Прыклад. Благія прыклады заразлівыя. Прымаць. Лепш даваць, чым прымаць. Прынука. Было што піць і есці, але прынукі не было. Усяго было даволі, толькі прынукі не было. Прыпасы. Ласы на чужыя прыпасы (каўбасы). Прыплаціць. Што ступіў, то прыплаціў. Прыстаў. У сваім стане і прыстаў цар. Прычына. Смех без прычыны – прызнак (знак) дурачыны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, зела, зясі
7 👁
 ◀  / 696  ▶