Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Песня. З песні слова не выкінеш. Печ. Добрыя рэчы ляжаць на печы. Хочаш есці калачы, то не сядзі на пячы. Піва. Маладое піва заўсёды шуміць. Не той піва п'е, хто варыць. Пірог. На Падоллю пірагі па коллю, а мы прыйшлі ды скулля знайшлі. На ўсіх пірага не спячэш. Слова не пірог, не выкінеш за парог. У чужых руках пірог вялік. Пісака. Пісаў пісака, што не разбярэ і сабака. Піць. Дзе п'юць, там і льюць. Плакаць. Што маем – не шануем, а як страцім – плачам. Платон. Платон мне сябра, а ісціна даражэйшая. Племя. Якое семя, такое і племя. Плод. Забаронены плод салодкі. Корань навукі (навучання) горкі, ды плады яго салодкія. Плот. Адным калом плота не падапрэш. Я яму пра плот, а ён пра азярод. Плотка. Злавілі плотку, што не лезе ў глотку. Пляшывы. Пасмяяўся шалудзівы з (каля) пляшывага. Позна. Лепш позна, чым ніколі. Поле. Пустазелле з поля вон. У полі дзве волі. Помач. Дурная помач горш за немач. Поп. Быў бы папом, ды галава кляпом. Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з'еў бы. Калі не поп, дык не ўбірайся ў рызы. Каму што, а папу кадзіла. Не поп, не ўбірайся (не прыбірайся) у рызы. Поп (ксёндз) і доктар і ў лесе з голаду не памруць. Поп сваё, а чорт сваё. Ці хто родзіцца, ці ўмірае, поп нікога не мінае. Які поп, такі і прыход. Посуд. Посуд любіць чысціню. Правіла. Няма (не бывае) правілаў без выключэння. Правяраць. Давярай, але (ды) правярай. Прагнасць. Сквапнасць (прагнасць) фраера згубіла. Прарок. Няма прарока ў сваёй айчыне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў, пюць
3 👁
 ◀  / 696  ▶