Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Панства. Няма лепшага панства, як гаспадарства. Панцялей. Які б ні быў Панцялей, а жыць весялей. Пападдзя. Наелася пападдзя круп, дык жарствы захацела. Як папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Пара. Пара касцей не ломіць. Парася, парасё. Апошняму парасяці цыцка пад хвастом. Не да парасят, калі свінню смаляць. Свінні не да парасят, калі яе смаляць. Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах (увушшу) пішчыць. Параўнанне. Усё пазнаецца ў параўнанні. Парог. Слова не пірог, не выкінеш за парог. Паслацца. Як пасцелешся, так і выспішся. Паследкі. На паследкі даюць аб'едкі. Паспех. Паспех– людзям на смех. Скоры паспех –людзям на смех. Пастарацца. Калі добра пастарацца, то павінна атрымацца. Пастух. Хто добры пастух, той і гаспадар добры. Шукай цар царыцу, а пастух пастушку. Паўдня. Не дажыўшы да паўдня, не плануй вечар. Пацеры. Калі хата гарыць, не да пацераў. Не да пацераў, калі хата гарыць. Пачатак. Добры пачатак – палавіна справы. Пачостка. Свой свайго пазнаў ды на пачостку пазваў. Певень. Добры певень тлусты не бывае. Каму што, а пеўню бойка. На сваім сметніку і певень (верабей) гаспадар. Не заўсёды світае, як певень спявае. Не лезь, певень, туды, дзе гусі пасуцца. Пекла. Хто ў жыцці спазнаў рай, той памрэ ў пекле. Пень. Пень гарэў, а чорт хвост пагрэў. Пень прыбяры, то і пень харошы. Прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы. Тырчаў на дарозе пень, пакуль за яго не чапляліся, а сталі чапляцца – пню не ўтрымацца. Перавоз. За морам цялушка – палушка, ды перавоз рубель. Пераначаваць. Пераначуем, болей пачуем. Пераправа. На пераправе коней не мяняюць. Перац. Ці з перцам, ці не з перцам, абы было з шчырым сэрцам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедкі
4 👁
 ◀  / 696  ▶