Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Пажар. Пажар (агонь) агнём не тушаць (не гасяць). Пажыць. Пажывём – пабачым (убачым). Пайсці. Як набыта махам, так і пайшло прахам. Пакласці. Не паклаў, не шукай. Пакровы. На Пакровы дай сена карове. Прыйшлі Пакровы – заганяй у хлеў каровы. Пакроў. Святы Пакроў, благаславі на кроў. Паланея. Села Паланея, думала, што паранее. Палена. Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела. Палка. Захацеўшы сабаку выцяць, палку знойдзеш. Захочаш сабаку выцяць (ударыць) – палку (кій) знойдзеш. Палушка. За морам цялушка – палушка, ды перавоз рубель. Паляванне. Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці (ехаць). Паляк. Дажыліся (дажылі) казакі (палякі), што ні хлеба, ні табакі. Памагчы. Не можаш памагчы, дык лепей памаўчы. Памерці. Круці не круці, а трэба памерці. Памылка. На памылках вучымся. Пан. Або пан або прапаў. Абяцаў пан футра, ягоныя словы цёплыя. Адзін Сцяпан – заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача. Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць. Кепска, пане Грыгоры: што (чым) далей, то (тым) горай. Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі. Не будзь ні войтам, ні панам – не будзеш чалавекам паганым. Не ўсякі той пан, у каго штаны навыпуск. Пана клянуць, а пан тлусцее (таўсцее). Пан за пана цягне (верне). Пан з пана – пан, пан з хама – хам. Пан ці прапаў. Паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Скачы, уража, як пан кажа. Той пан добры, што на асіне вісіць. Хвалі каня пасля дарогі, а пана – як выцягнуў ногі. Ці пан ці прапаў. Які пан, такі і слуга
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца
6 👁
 ◀  / 696  ▶