ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Надзея. Надзея – матка дурных. Надзея памірае апошняй. Наесціся. Калі не наеўся, дык і не наліжашся. Найм. Хораша ў найме, ды не дай божа мне. Наняцца. Наняўся, як прадаўся. Напасць. Ад (з) напасці не прапасці. Напісаны. Напісанае застаецца. Нарадзіцца. Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Нарадзіць. Лёгка нарадзіць, ды нялёгка ўскарміць. Народжаны. Народжаны поўзаць лятаць не можа. Насця. Казала Насця, як удасца. Начынне. Без начыння і лапця не спляцеш. Неба. Каб не мерлі, дык бы неба падперлі. Недаростак. Недаростку трэба падмостку. Ніхто. Ніхто не зробіць горш табе, як (чым) ты сам сабе. Нішто. Нішто чалавечае мне (ім і інш.) не чужое. Нішчымніца. Чым такі скорам, дык лепш нішчымніца. Новы. Усё новае – гэта добра забытае старое. Ножка. Выцягвай ножкі паводле адзёжкі. Ноч. Куды ноч, туды і сон. Ночка. Зімняя ночка – бацьку сарочка. Ношка. Свая ношка не цяжкая (не цягне). Нуда. З выбірачкі выбераш гарачку, а калі з раду, то нуду. Нуда горш за каросту. Нябіты. За аднаго бітага двух нябітых даюць. Нябожа. На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа. Няведанне. Няведанне – нягрэшанне. Нявестка. Сяннік не падушка, а нявестка не дачушка. Няволя. Няма горшай долі, як жыць у няволі. Нядзеля. Гуляй, Ямеля, твая нядзеля. І без папа ведаю (ведаем, знаю, знаем), што ў нядзелю свята. Нязваны. Прыйшоў нязваны і ідзі нясланы. Няўдача. За няўдачу даюць прыдачу. Няўмека. І няўмека пячэ, калі з засека цячэ. У няўмекі рукі не баляць. Пагаварыць. Сядзем радком, пагаворым ладком. Падмазаць. Не падмажаш – не паедзеш. Не падмазаўшы, не паедзеш. Падпал. Без падпалу дровы не гараць
5 👁