Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку варыцца. Паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Муза. Калі гавораць гарматы, музы маўчаць. Музыка. З музыкі хлеб невялікі. Нядоўга музыка іграла. У музыкі хлеб невялікі, а спявакі маюць ніякі. Які музыка, такая і музыка. Музыкант. Я не музыкант (не арганіст), не перабіраю. Мука. Быўшы ля мукі, запылішся. Каля мукі ходзячы, запылішся. Перамелецца – мука будзе. Муха. Добра сабаку і муха. Увосень і мухі робяцца пякучымі. Мыла. Купіў мыла – еш, хаця і не міла. Мыліцца. Не мылься (дарэмна мылішся), галіцца не будзеш. Мыш. Дзе многа на куце сядзіць, там мусіць мыш галодна быць. Мыш капы не баіцца. Мышка. Катку жарты – мышцы смерць. Кошцы гулі, а мышцы слёзы. Мэта. Мэта апраўдвае сродкі. Мядзведзь. Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць. Мякіна. Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца. Мяса. Няма мяса – і гэта не закраса (прыкраса). Мясціна. Не мясціна ўхарошае людзіну, а людзіна ўхарошае мясціну. Мятла. Новая мятла па-новаму мяце. Мяшок. Дзіравага мяшка (меха) не напоўніш (не напхаеш). Калі ёсць у мяшку, то будзе і ў гаршку. Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш). Навука. Без мукі няма навукі. Нага. Аддай рукамі, хадзі нагамі. Каб не спатыкацца, трэба пад ногі прыглядацца. Нага нагу падпірае, рука руку абмывае. Не піў – не мог, а выпіў – ні рук, ні ног. У нагах праўды няма. Ці за адну нагу вісець, ці за дзве – адна ласка. Нагаварыць. Лепш крыху зрабіць, чым багата нагаварыць. Надвое. Можа надвое варожа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, верабю
0 👁
 ◀  / 696  ▶