Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Не месца красіць чалавека, а чалавек месца. Святое месца пустым не бывае. Месяц. Нішто не вечна пад месяцам. Мех. Два каты ў адным мяшку не тоўпяцца (не месцяцца). Напужаў мех, дык і торба страшна. Шыла ў мяшку (у мяху) не схаваеш (не ўтоіш). Мець. Як дбаеш, так і маеш. Меч. Павінную галаву і меч не сячэ. Падняўшы меч, ад мяча і згіне. Мёд. Будзе мёд і ў Сідаравай калодзе. Мёртвы. Пра мёртвых (нябожчыкаў) або добра, або нічога. Мікіта. Пусціўся Мікіта ў валакіту, дык ідзі і назад не аглядайся. Мікола. Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і (ды) сей памаленьку. Мілы. Мілыя сварацца – толькі цешацца. Насільна мілы (міл, любы, люб) не будзеш. Як гніл, нікому не міл. Міля. Для старца міля не круг. Старцу міля не круг. Мір. Што будзе міру, тое (то) і бабінаму сыну. Міска. Хто бліжэй да міскі, той і чэрпае. Многа. Хочаш многа знаць, трэба мала спаць. Можна. Усё можна, толькі асцярожна. Мора. За морам цялушка – палушка, ды перавоз рубель. Лыжкай мора (акіян) не вычарпаеш. Ты за мора, а за табою бяда і гора. Шылам мора не нагрэеш. Муж. За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне. Муж баіць пра паходы, жонка – пра расходы. Муж (гаспадар) і жонка – найлепшая сполка. Муж і жана – адна сатана. Муж носіць мяшком, а гаспадыня – гаршком. Мужчына. Без гаспадара (без мужчыны) і дом сірата. Мужык. Дай божа майму дзіцяці той розум наперад, што да мужыка прыходзіць потым. Мужык глядзіць, як варона, а хіцер, як чорт. Мужык – дурань, як умее, так і пее
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 696  ▶