Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Малады. Не кайся, што рана ўстаў або маладым ажаніўся. Як малады – то дурны. Малако. Малако ў каровы на языку. Па малаку ног не павалаку. Як быка ні кармі, малака не дасць. Маленне. Новы поп, дык новае і маленне. Малітва. Што ні поп, то свая малітва. Малы. Малое – дурное. Мама. Рада б цяпер наша мама выйсці за пана, дык пан не бярэ. Мана. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пяройдзеш), а (але, ды) назад не вернешся. У хлусні (маны) кароткія ногі. Марац. Марац адмарозіць палец. Мароз. Каб на хмель (на гарох) не мароз, дык ён бы цераз тын перарос. Мароз сем баб павёз. У снежні мароз і снег вышэй хаты – год будзе багаты. Масква. Масква слязам не верыць. Не адразу Масква будавалася. Матка. Дарагая тая хатка, дзе радзіла (нарадзіла) мяне матка. Конская матка не здохла. Матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці парвуць пазуху, хаваўшы ад маткі. Маўклівы. Не бойся крыклівага, а бойся маўклівага. Маўр. Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці (адысці). Маўчанне. Маўчанне – знак згоды. Слова – серабро (срэбра), маўчанне – золата. Маўчаць. Маўчу, дык, пэўне, замуж хачу. Маўчы, бо будуць таўчы! Маці. Дзіця за руку бярэш – маці за сэрца. Тады маці міла, як ногі мыла. Машына. Машына любіць догляд і змазку, а конь – авёс і ласку. Месіва. Каму што, а свінні месіва. Месца. Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пераступіў бы тое месца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 696  ▶