Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Лысінка. З якой лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне. Лысае цялятка і здохне з лысінкай. Уродзіцца цяля з лысінкаю, то і з лысінкаю здохне. Як калі удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне (састарэе) такім (з лысінкай). Лычка. За чужое лычка раменьчыкам плацяць. Любоў. Любоў зла – палюбіш і казла. Любошчы. Ад вялікіх любошчаў сабачае разбежышча. Любы. Насільна мілы (міл, любы, люб) не будзеш. Людзі. Было сватацца ўдзень, распытаўшыся ў людзей. Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць. Людзі брэшуць – мяне цешуць. Людзі і мядзведзя вучаць. Людзі мруць, нам дарогу труць. Людзям языка (языкоў) не завяжаш. На людзях і памерці не страшна. Не людзі выбіраюць бяду – бяда людзей выбірае. Паспяшыш – людзей насмяшыш. Свае людзі, памірымся. Свет не без добрых людзей. У лесе людзі дзічэюць, а сярод людзей люднеюць. У людзей пытай і свой розум май. Што блюдзём, то і людзём. Люты. Пытаецца (спытае) люты, ці добра абуты. Лянівы. Лянівы два разы ходзіць. Лянота. Ад ляноты чакай бядоты. Магамет. Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары. Магдалена. Магдалена – вады па калена. Магіла. Гарбатага магіла выправіць (выпрастае). Нежывога з магілы не падымеш. Мазыр. У Мазыры елі царскія сыры. Май. Май – каню сена дай, а сам на печ уцякай. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Мак. Не ўрадзіў мак, перабудзем і так. Макавей. Калі на Макавея дождж, дык будзе многа грыбоў. Макар. На беднага Макара і шышкі валяцца. Маладосць. Калі б маладосць умела (ведала), а (калі б) старасць магла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 696  ▶