Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ У лесе крадзеш – поле ўбачыць, на полі крадзеш – лес бачыць. У лесе людзі дзічэюць, а сярод людзей люднеюць. Як у лес, так і з лесу. Лета. Лета год корміць. На гэта лета добра і гэта. Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае. Лёс. Ад лёсу не ўцячэш. Свайго лёсу не мінеш (не мінём). Ліпень. Студзень мяце – ліпень залье. Ліса. Ліса спіць і курэй бачыць. Тры лісе ў адно спляліся. Ліска. Цешся, ліска, вяселле блізка – каўбасы з'ясі. Ліст. Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Ліха. Ад ліха ціха, а дабра не чуваць. Ад ліха ціха, дабра не відаць. Горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся. Еду ціха – са мной ліха, еду скора – са мной гора. Казала ліха, што не быць дабру. Ліха без дабра не бывае. Не дражні ліха, пакуль ціха. Не чапай ліха, калі спіць ціха. Не чапай ліха, пакуль спіць. Няма ліха без дабра. Сядзі ціха, калі не хочаш мець ліха. Лоб. На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба і свой падставіць (наставіць). Урадзілася цяля з белай лапінкаю на лбе, так яно і памрэ. Ложка. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Локаць. Блізка (блізкі) локаць, ды (а) не ўкусіш. Лом. Няма прыёму супраць лома, апрача самога лома. Лужына. Свіння лужыну (лужу) знойдзе. Луста. Адрэзанае лусты не прыклеіш (не прылепіш). Лучынка. І за лучынку знойдзе прычынку. Лыжка. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. Дарагая (дорага) лыжка к абеду. Лыжкай мора (акіян) не вычарпаеш. Сухая лыжка рот дзярэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
1 👁
 ◀  / 696  ▶