ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Кусцік. Летам кожны кусцік начаваць (пераначаваць) пусціць. Кут. Дзе многа на куце сядзіць, там мусіць мыш галодна быць. Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце дрэнна і на куце. Калі худ, не лезь на кут. Мой родны кут, як ты мне мілы. Куток. Ведай цвіркунок (каток) свой куток. Кожны чарток ведай свой куток. Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок. Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок. Куточак. На ласы кусочак знойдзецца куточак. Куфэрак. Куфэрак адчыняецца проста. Кухарка. У закаханай кухаркі няўдалая страва выходзіць. Куча. Малая куча ды смярдзюча. Сышліся да кучы лапці і анучы. Лапаць. Гулі не аднаго ў лапці абулі. Замуж пайсці – не лапці плясці. Каму пашанцуе, той і ў лапцях танцуе. Лапці ваду не прапускаюць. Служка ў лапцях, а я (пан) босы. Хоць муж (мужык) з лапаць, абы з ім не плакаць. Хто сказаў, што лапці ваду прапускаюць? Што лапці сплятуць, таго боты не разолытаюць. Ласка. Ласка не каляска, сеўшы не паедзеш. Ласка панская на рабым (дохлым) кані едзе. Ластаўка. Адна ластаўка вясны не робіць. Лаўка. Лепш пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець. Лебедзь. Бі сароку, бі варону, даб'ешся да белага лебедзя. Лень. Ад лені не гнуцца калені. Лепшы. Хто лепшага не мае, таму і гэта добра. Што ні робіцца, усё на лепшае. Лес. Злодзей крадзе, а лес бачыць. Лес крадзе – поле бачыць. Лес сякуць – трэскі ляцяць. Лесу без падлеску не бывае. Лес усё чуе, а поле ўсё бачыць
Дадатковыя словы
дабешся, разблытаюць
0 👁