Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Круцельства. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пяройдзеш), а (але, ды) назад не вернешся. Крывота. Цяснота – не крывота. Крыклівы. Не бойся крыклівага, а бойся маўклівага. Крыўда. У цеснаце, ды не ў крыўдзе. Крыша. Пад кожнай крышай свае мышы. Крэпасць. Мой дом – мая крэпасць. Кубак. Блізак кубак да губак, але шмат выбояў паміж ім і губою. Кузьма. Я яму пра Фаму (пра Кузьму), а ён мне пра Ярому. Кулік. Кожны кулік сваё балота хваліць. Куля. Куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу. Смелага куля баіцца. Кум. Апускайся, куме, на дно. Кум куме, а кума па ўсім сяле. Не траць, куме, сілы, спускайся на дно. Хоць кум, ды сабака. Кума. Галоднай куме хлеб (сыр) наўме. Кума куме, дый пайшло па ўсім сяле. Кума (кум) куме, а кума па ўсім сяле. Кумка. Кумка кумцы па сакрэту, а кумка – усяму свету. Куня. Паляваў куню, упаляваў красуню. Купа. Калі робіш у купе, не баліць у пупе. Рабіць у купе – не баліць у пупе. Купіць. Купіў не купіў, а патаргавацца можна. Кураня. Куранят увосень (восенню) лічаць. Курачка. Курачка па зярнятку клюе. Куры. Гл. курыца. Курыца. Адна толькі курыца грабе ад сябе. Ліса спіць і курэй бачыць. Прыйшлі куры на хаўтуры, верабейка памёр. Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы. Сляпой курыцы і жарства – пшаніца. Яйцо курыцы не вучыць. Яйцо (яйка) курыцу вучыць. Курэц. Калі курэц, то насі люльку і тытунец. Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец. Кусочак. На ласы кусочак знойдзецца куточак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 696  ▶