Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Костка. Госць не костка, за вароты не выкінеш. Косць. На жывой касці мяса мусіць нарасці. На жывых касцях мяса нарасце. Як няма рыбы без косці, так і няма чалавека без злосці. Кот. Два каты ў адным мяшку не тоўпяцца (не месцяцца). Добрае слова і кату (кошцы) прыемнае. Жыве кот і жыве сабака. Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака. І кот не мыўся, і госць з'явіўся. Кот гладак, што паеў і набак. Мінулася кату масленіца. Не ўсё (не заўсёды) кату масленіца прыйдзе і вялікі пост. Поначы ўсе каты шэрыя. Пры добрым падыходзе і кот гарчыцу есць. Хутка (скора) каты робяцца, ды сляпыя родзяцца. Кошка. Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела. Заракалася кошка мышэй не лавіць. Збродлівай кошцы хвост уцінаюць. Кошка вочкі жмурыць, а кіпцюры вострыць. Кошку б'юць – нявестцы намёкі даюць. Кошцы гулі, а мышцы слёзы. Ноччу (поначы) усе каты (кошкі) шэрыя. Цяжка злавіць (знайсці) чорную кошку ў цёмным пакоі, асабліва калі яе там няма. Край. У родным краю, як у раю. Што ні край, то і, свой абычай (звычай). Крама. Вакол крам ды зноў к нам. Няма той крамы, каб прадаваліся мамы. Крапіва. Будзе (прыйдзе) і на крапіву мароз. Хоць еш крапіву і салому, але пры дому. Краса. З дзявочай красы вады не нап'ешся. З красы не пап'еш расы. Краса да вянца. Красуня. Паляваў куню, упаляваў красуню. Крок. Ад вялікага да смешнага адзін крок. Кропля. Кропля камень крышыць (дзяўбе). Кроў. Кроў людская не вадзіца. Крумкач. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зела, зявіўся, напешся, папеш
2 👁
 ◀  / 696  ▶