Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Кола. Крывое кола на сябе гразь кідае. Колас. Колас ад коласу – не пачуеш голасу. Ком. Каму па каму, а каму два камы. Конік. Пара, госцейкі, дадому, бо паелі конікі салому. Прапаў конік, прападай і хамуток. Конь. Быў конь, ды з'ездзіўся. Вялікаму каню – вялікі хамут. Дараванаму (дарованаму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць. Зранку і коні не п'юць. Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае (хапае). Каторы конь цягне, таго і паганяюць. Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца. Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй (з клюшнямі). Машына любіць догляд і змазку, а конь – авёс і ласку. На двух конях верхам не паедзеш. На лечаным кані далёка не заедзеш. На трактар спадзявайся, а каня не прадавай. Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома. Не жолаб да каня, а конь да жолаба ідзе. Не той дужы, хто коней стрымлівае, а тое, хто сябе стрымлівае. Стары вол (конь) баразны не псуе (не сапсуе). Суджанага і канём не аб'едзеш. У каня чатыры нагі, і той спатыкаецца. Хай конь думае: у яго галава большая (вялікая). Хвалі каня пасля дарогі, а пана – як выцягнуў ногі. Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе. Цераз сілу і конь не цягне. Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе. Што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не аб'едзеш. Копка. Па кропельцы – рэчка, па сянінцы – копка, па копцы – стог. Корань. Без глыбокага кораня дуба не бывае. Корань навукі (навучання) горкі, ды плады яго салодкія. Корч. Баязліваму і корч мядзведзь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш, зездзіўся, пюць
17 👁
 ◀  / 696  ▶