ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Не пазналі сваіх нашы, бярозавай далі кашы. Сам заварыў кашу, дык няхай сам і расхлёбвае. Кашаль. Каханне і кашаль не схаваеш. У каго кашаль, той і красен і ў роце не суха, і ў хаце не глуха. Кашка. Маўчы, язычку, кашкі дам. Смачная кашка, ды малая чашка. Кашуля. Свая кашуля (сарочка, рубашка) бліжэй да цела. Каяцца. Каюся, ды за тое ж хапаюся. Кветачка. Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе (уперадзе, яшчэ будуць). Кіеў. У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька. Язык да Кіева давядзе. Кій. Захочаш сабаку выцяць (ударыць) – палку (кій) знойдзеш. Не баішся ківа, пабаішся кія. Не слухаеш ківа, дык паслухаешся кія. У кія два канцы. Кінуць. Далей кінеш – бліжэй возьмеш. Кіпцюрык. Кіпцюрык ушчаміўся – усёй птушцы прападаць (гінуць). Кіраваць. Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай. Кірмаш. Каму кірмаш, а каму жыцця нямаш. На кірмашы і бык цельны. Хваляцца з кірмашу едучы. Кісель. Шылам кісялю не схваціш (не схопіш). Кішка. Воўна не воўна, абы кішка поўна. Дай кішкам волю – праясі шчасце і долю. Хай кішка лепш кішку прыцісне, чым страва скісне. Кішэнь. Цаца-цаца, ды ў кішэнь. Клін. Дзе ні кінь, дык клін. Каб не клін ды не мох, дык (то і) цясляр (цесля, плотнік) бы падох (здох). Клін выбіваецца клінам. Клін клінам выбіваюць (выганяюць). Куды ні кінь, усюды клін. Клубок. Па нітачцы і клубок знойдзецца. Кожны. Кожнаму сваё. Кол. Адным калом плота не падапрэш. Піце, жылы, пакуль жывы, бо як памрэш, дык калом не ўваб'еш
Дадатковыя словы
ўвабеш
2 👁