Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Камень. Зерне падае не на камень. На адным месцы і камень мохам абрастае. Кампанія. За кампанію і цыган павесіўся. Канец. Канец – дзелу вянец. У кія два канцы. Усё на свеце мае свой канец. Усяму на свеце ёсць канец. Канюшына. Канюшына – каню сіла. Капейка. Капейка рубель беражэ. Хто капейкі не беражэ, таго рубель баіцца. Капітан. Калі п'яны (як п'ян), дык капітан, а калі (як) праспіцца, дык свінні баіцца. Капрал. Хто палку ўзяў, той і капрал. Кара. Няма большай кары, чым кара свайго сумлення. Карабель. Вялікаму караблю – вялікае і плаванне. Каравай. На чужы каравай рота (рот) не разяўляй (не разявай). Караван. Сабака брэша, а караван ідзе. Карова. Адну карову мае і тую за хвост падымае. Кепская (бедная) тая дамова, дзе вала бадзе карова. Няхай (хай) той бык здохне, якога пабора карова. Чыя б кароўка (карова) мычала, а твая (чыя) б маўчала (памаўчала). Кароль. Караля робіць акружэнне. Кароль жа голы. Карчма. Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. Куды еду, туды еду, ды ўсё карчмы не міну. Карэнне. Якое карэнне, такое і насенне. Каса. Касі, каса, пакуль раса, раса далоў – каса (касец) дамоў. Найшла каса на камень. Каток. Ведай каток свой куток. Катку жарты – мышцы смерць. Каўбаса. Ласы на чужыя прыпасы (каўбасы). Каханка. У каханкі смаляныя лаўкі. Каханне. Каханне і кашаль не схаваеш. Качарга. Казала качарга гуляць да чацвярга. У сваёй хаце і качарга маці. Каша. Аржаная каша сама сябе хваліць. Кашы (кашу) маслам не сапсуеш (не папсуеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пян, пяны
0 👁
 ◀  / 696  ▶