ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Кабыла з воўкам цягалася, хвост ды грыва асталася. Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае (хапае). Кожны (усякі) цыган сваю кабылу хваліць. Купляй кабылу гарбатую, а жонку бяры лупатую, дык ніхто не звядзе. Кавалак. Дай бог адным кавалкам (куском) удавіцца (папярхнуцца). Кавярзень. Удзень кавярзень, увечары барышня. Кадушка. Бяздоннай бочкі (бяздонную кадушку) не напоўніш. Кажух. Ёсць на ваўку кажух, ды прышыты. З-за блох не кінеш кажуха. Чужы кажух цела не грэе. Што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата. Каза. Дарма (задарма) і каза ваўку не скача. І воўк сыты і козы цэлы (-я). І козы сыты (-я) і сена цэлае. Прыйшла каза да ваза, а скубсці няма чаго. Казак. Дажыліся (дажылі) казакі (палякі), што ні хлеба, ні табакі. Цярпі, казак, атаманам будзеш. Казаць. Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы здароў будзь. Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў. Не мне казаць, не табе слухаць. Калач. Хочаш есці калачы, то не сядзі на пячы. Калёсы. Бег сабака за калёсамі, мусіць бегчы і за санямі. Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам. Калода. Летам і гнілая калода варочаецца. Калодзеж. Не плюй у калодзеж, прыйдзецца напіцца. Каляда. Не да каляды, калі поўная хата бяды. Калядкі. Калядкі – добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі. Камар. На чужыне і камар загіне. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. Камарна. Калі камарна, то і хлебна. Камедыя. Камедыя, хто не ведае, а хто і ведае, дык усё роўна камедыя. Фініта ля камедыя. Каментарый. Каментарыі лішнія (не патрэбны
Дадатковыя словы
падеў, пюць
1 👁