Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Зміцер. Хіцер Зміцер, але (ды) і Саўка не дурань (не дурны). Знайка. Нязнайка ляжыць, а знайка бяжыць. Знайсці. Кінь за сабою, знойдзеш перад сабою. Кінь наперад – знойдзеш ззаду. Латва знойдзе, хто шукае. Не шукаючы, не знойдзеш. Значыцца. Калі значыцца, дык ацеліцца. Золата. Золата за плячыма, а чорт перад вачыма. Золата і ў смецці (у попеле) блішчыць. Не ўсё тое золата, што блішчыць. Зорка. Калі не знае, дык на зоры пазірае. Зося. Цярпі, Зося, так прыйшлося. Зрабіць. Лепш крыху зрабіць, чым багата нагаварыць. Зуб. Бачыць вока, ды зуб няйме. За чужой шчакой зуб не баліць. Не воўчы зуб, дык лісіны хвост. Смерць нікому ў зубы не глядзіць. Зязюля. Начная зязюля (зязюлька) дзённую перакукуе. Тая зязюля, ды не так кукуе. Зямелька. Родная зямелька як зморанаму пасцелька. Зямля. Зямлю ўгноіш – хлеба падвоіш. Зямля святая ўсіх прымае. Такая зямля добрая: пасадзі аглоблю – калёсы вырастуць. Усё забыта, што зямлёй зарыта. Чуткамі зямля поўніцца. Зяць. Зяць любіць узяць. Зяць на парог – цешча за бутэльку (яешню). Зяць на парог – цешча за яйцы. Іван. Іван ківае на Пятра а Пётр на Івана. Іголка. Куды іголка (іголачка), туды і нітка (нітачка). Іграць. Ты іграеш, як сам знаеш, а я скачу, як сам хачу. Ілья. Ілья ўкінуў лядня. Прыйдзе Ілья – наробіць гнілля. Імя. Абы сына прычакаць, а імя можна падшукаць. Індык. Індык думаў, думаў (многа думаў) ды здох. Ісціна. Вуснамі дзіцяці гаворыць ісціна. Платон мне сябра, а ісціна даражэйшая. Кабан. Увосень і кабан паросен. Кабыла. І я не я і кабыла не мая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 696  ▶