Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Зайчык. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. Закон. Закон, што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла. Залатнік. Малы залатнік, ды дарагі. Залёты. Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы. Замок. На чужы рот (язык) замок не навесіш (не павесіш). Запас. Запас бяды не чыніць. Запрэгчы. Даўся запрэгчы, дасіся і паганяць. Заслуга. Якая заслуга, такая і пашана. Заяц. За двума зайцамі пагонішся, ніводнага (ні аднаго) не зловіш. Зайца ногі ратуюць. Збан. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца – збан паб'ецца. Звадка. Няма той хаткі, дзе б (каб) не было звадкі. Звер. На лаўца і звер бяжыць. Паранены звер страшны (яшчэ больш небяспечны). Зверху. Зверху міла, а ўсярэдзіне гніла. Згода. Згода будуе, а нязгода руйнуе. У жыцці згода як у жніво пагода. Здавацца. Калі здаецца, дык трэба хрысціцца. Здароўе. Плюй на ўсё і шануй (беражы) сваё здароўе. Здрада. Дзе двое – там рада, дзе трое – там здрада. Здраду прымаюць, а здрадніка вешаюць. Здраднік. Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх. Зерне. Зерне падае не на камень. Зіма. Зіма ліха, а без зімы яшчэ горш. Злодзей. Злодзей крадзе, а лес бачыць. Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь усё забярэ. Злодзею адна дарога, а хто шукае, таму многа. На злодзеі шапка гарыць. Не злавіў – не злодзей. Не злавіў (не ўзяў) за руку, не кажы што злодзей. Не злавіўшы, не кажы, што злодзей. Не злоўлены – не злодзей. Злы. Любіў добрае, палюбі ж і злое. Няма таго злога, каб не выйшла на добрае. Злюбіцца. Сцерпіцца – злюбіцца. Змерзнуць. Лепш едучы змерзнуць, чым ідучы спацець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабецца
5 👁
 ◀  / 696  ▶