Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Купляй кабылу гарбатую, а жонку бяры лупатую, дык ніхто не звядзе. Муж баіць пра паходы, жонка – пра расходы. Муж (гаспадар) і жонка – найлепшая сполка. Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома. Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта. Усе дзяўчаты добрыя, а адкуль жа бяруцца дрэнныя жонкі? Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалой. Чужы хлеб – гасцінец, а чужая жонка – прыгажуня. Шукай жонку ў гародзе, а не ў карагодзе. Які чорт Хомка, такая яго жонка. Жуда. Жуда бядзе не помач. Жук. На чужой старане і жук мяса і старая баба – маладзіца. Журавель. Панадзіўся журавель у зялёны канапель. Жучок. Папаўся жучку ў панскую ручку. Жывот. Абедаў, а жывот не ведаў. Жывы. Будзем жывы – не памром. Жывому (жывым) наўме жывое. Жывы (жывым) у зямлю (у магілу, у ямку) не палезеш (не ляжаш). Жывы пра жывое і думае. Жыла. Піце, жылы, пакуль жывы, бо як памрэш, дык калом не ўваб'еш. Жыта. За маё жыта ды мяне і пабіта. Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць. Не зважай (не ўважай) на ўраджай, а жыта сей. Паміраць збірайся (збіраешся), а жыта сей. У прочкі выбірайся, а жыта сей. Жыццё. Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае. Жыццё пражыць – не лапці сплесці. Жыццё пражыць – не поле перайсці. Жыццё што макаў цвет: раніцою расцвітае, а к вечару ападае. Жыць. Хочаш жыць – умей круціцца. Завушніца. Кожнай сястрыцы па завушніцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўвабеш
0 👁
 ◀  / 696  ▶