ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Пашлі дурня па быка, дык ён цялушку прывядзе. П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. Разумная галава, ды дурню дасталася. Чужы дурань – смех, свой дурань – сорам. Дурны. Няхай лепш разумны паганіць, чым дурны пахваліць. Што дурны папсуе, то і разумны не выправіць. Дух. Воўчы дух (воўчае насенне) да лесу цягне. У здаровым целе – здаровы дух. Душа. Вочы не бачаць, душа не баліць. Дай душы волю – завядзе ў няволю. Душа чалавека не кажух, не вывернеш. Мая душа не крывая, усё прымае. Хацела б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Чужая душа – пацёмкі. Як не ела душа часнаку, пахнуць не будзе. Есці. Як я ем, дык глух і нем. Жаба. Каня куюць, а жаба ногі падстаўляе. Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць. Жабрак. Жабрак жабраку відзён па кійку. Жаваранак. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Жалеза. Куй жалеза, пакуль гарачае. Куй жалеза, пакуль не астыла. Жаніцца. Не кайся, рана ўстаўшы (падняўшыся) і рана жаніўшыся. Пакуль жаніцца – загаіцца. Жаніць. Без мяне мяне жанілі (ажанілі) мяне дома не было. Жарт. У кожным (любым) жарце ёсць доля праўды. Жбан. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца – збан паб'ецца. Жолаб. Не жолаб да каня, а конь да жолаба ідзе. Жонка. Воцат не гарэлка, а кума не жонка. Выбірай жонку не на ігрышчы, а на іржышчы. Дай жонцы (бабе) волю – завядзе ў няволю. Жонка (баба) у хаце тры вуглы трымае, а мужчына (мужык) адзін. Жонка не лапаць, з нагі не скінеш. Жонка не рукаў (не рукаво), не адпораш
Дадатковыя словы
пабецца, пяніца, разабе
0 👁