ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Дрэва. Ад крывога дрэва не бывае прамога ценю. Крывое дрэва ў сук расце. Крывое (-ога) дрэва не выпраміш (не выправіш). На пахілую вярбу (на пахілае дрэва) козы скачуць. Скрыпучае дрэва жывучае. Скрыпучае (скрыплівае) дрэва доўга скрыпіць (стаіць). Дрэнна. Лепш дрэнна ехаць, чым добра ісці. Дуб. Бадалася цялё з дубам. Дубец. Хто на малога дубца шкадуе, той на сябе пятлю гатуе. Дуга. Калі улез у дугу, дык не кажы што не магу. Дудка. Будзе табе дудка, будзе і свісток. Не пад тую дудку пчолка скача, што чмель ладзіць. Дума. Дум не скуеш ланцугамі. Думаць. Думай звечара, а рабі зрання. Думка. Думкі за гарамі, а смерць за плячамі. Дурань. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзесяць (сем) разумных не адкажуць. Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня – з усіх чатырох бакоў. Вырас пад неба, а дурань як трэба. Вялік пень, ды дурань. Дурань дае, разумны бярэ. Дурань дурнем і вушы халодныя. Дурань не той, што спатыкаецца, а той, хто на тым жа месцы двойчы робіць гэта. Дурань чырвонаму (з чырвонага) рад. Дурню (дурному, дурням) закон не пісан. Дурня і ў царкве б'юць. Дурняў не аруць, не сеюць, яны самі родзяцца. Еш, дурань, бо то з макам. Жаніся, каб дурні не звяліся. Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. Застаў дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Знайшоў дурань чарапок і смяецца. Кажух ляжыць, а дурань дрыжыць. Лепш (лепей) з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці. Не дурань, хто маўчыць
Дадатковыя словы
бюць, разабе
2 👁