ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Доля. Доля як стадоля, а шчасце як заезджая карчма. Няма горшай долі, як жыць у няволі. Ты ў свет, і доля ўслед. У каго сем – тым і доля ўсем, а ў каго адно – і тое не ладно. Дом. Дзякуй гэтаму дому, пайшлі к другому. Мой дом – мая крэпасць. Мый ды чашы, потым спяшы, заплаці каму, каб вывез з даму. У сваёй хаце (сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць. Досвітак. У лістападзе досвітак з прыцемкам сярод дня сустракаецца. Доўг. Доўг не вяроўка, ззаду не цягнецца. Доўг не вяроўка, не парвецца. Дошка. Пакуль жывеш – усяго трэба, а як памрэш – чатыры дошкі і зямлі трошкі. Драсён. Пайшоў (зарадзіў) драсён – не будзе (не жджы) красён. Дровы. Далей у лес – болей дроў. Чым далей у лес, тым болей (больш) дроў. Дрозд. Кожнаму дразду па свайму гнязду. Што дразду па чужому гнязду? Друг. Для мілага друга і завушнічка з вуха. Не той друг, што мёдам мажа, а той, што праўду ў вочы кажа. Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу, хто ты. Стары друг лепш (лепей) за новых двух. Другі. Аднаму льецца, а другому нават не капае. Бяда адна не ходзіць за сабою другую водзіць. І сам не гам і другому не дам. Пашлі дурнога, а за ім другога. Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта. Так на свеце вядзецца: адзін плача, другі смяецца. Дружба. Дружба дружбай, а служба службай. Дружба, дружба – цяжкая твая служба. Дружба (прыяцель) пазнаецца ў няшчасці. Не ў службу, а ў дружбу
2 👁