Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзеці. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (мурзатае). Дзіця не плача, матка (маці) не дагадаецца. Дзяцей радзіць – не грошы лічыць. Кожнаму сваё (роднае) дзіця міла. Малыя дзеці – малы клопат большыя дзеці – большы клопат. Малыя дзеці топчуць бацькам ногі, вялікія – сэрца. Не хвалі дзень зранку, дзіця – змалку. Пакуль дзіця не заплача, маці не дагадаецца. У сямі нянек дзіця без носа (без вока). Чым бы дзіця ні цешылася, абы (толькі б) не плакала. Дзядуля. Не вучы дзядулю кашляць. Дзяды. Дзяды не зналі бяды, а ўнукі набраліся мукі. Каб яды, як на дзяды, а рабіць (працаваць, работы), як у нядзельку. Не заўсягды, як на дзяды. Дзяк. Дзяк не поп, бярэ і боб. Дзякуй. Дзякуй на хлеб не намажаш. Дзянёк. Пойдзеш нацянькі – праходзіш тры дзянькі. Дзяўчына. Усе дзяўчаты добрыя, а адкуль жа бяруцца дрэнныя жонкі? Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам. Дзяцел. Хто б дзятла пазнаў (ведаў), каб не яго доўгі нос. Добра. Не тое добра (дабро, хораша), што добра (дабро, хораша), але тое, што каму падабаецца. Там добра, дзе нас няма. Добры. Добрае далёка чуваць. Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей. Дождж. Дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць. Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць, а там, дзе жнуць. Калі ў студзені дажджы – дабра не жджы. Дожджык. Альбо дожджык, альбо снег, альбо будзе, альбо не. Доктар. Ад смерці доктара няма. Здараецца, што і доктар ад жывата качаецца. Поп (ксёндз) і доктар і ў лесе з голаду не памруць. Такія дактары вымуць душу без пары
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 696  ▶