Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Дбаць. Як дбаеш, так і маеш. Двое. Калі двое б'юцца, трэцяму карысць. Дзед. Дзед бабцы купіў лапці, былі малыя – абсек пальцы. Дзела. Дзела дзельніка (справа майстра) баіцца. Дурное дзела няхітрае. Скончыў (кончыў) дзела – гуляй смела. Дзень. Вясенні (вясновы) дзень год корміць. Дзень з алеем, а два (тыдзень) так галеем. Дзень мала, а два многа. Добры дзень пазнаецца з раніцы. Едзеш на дзень, бяры хлеба на тыдзень. Летам дзень мокне, а гадзіну сохне, восенню ж гадзіну мокне, а дзень сохне. Летні дзень год корміць. Не хвалі дзень з раніцы, а жонку змоладу. Не хвалі дзень зранку, дзіця – змалку. Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам. Дзетка. Дзетак узгадаваць – не грыбоў назбіраць. Дзеткі падраслі, хатку растраслі. Малыя дзеткі – малыя бедкі падрастуць дзеткі – падрастуць і бедкі. Сам сіў, сіў, а дзеткі ціў, ціў. Усё: спіткі-з'едкі – выбачайце, дзеткі! Дзеўка. Была б дзеўка, ды певень запеў, як радзілася. Дзеўка не конь, вупраж не накінеш. Заручылі дзеўку проціў (супраць, супроць) панядзелку. З добрага цеста добрая паляніца, а з добрай дзеўкі добрая маладзіца. Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў агародзе. Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы. Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі. Тады дзеўка схамянулася, як у пузе страпянулася. Дзёгаць. Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць. Дзірка. Каб не дзірка ў роце, хадзіў бы ў злоце. Дзіця. Адно дзіця – не дзіця, двое дзяцей – паўдзіцяці, трое дзяцей – гэта дзіця. Адно дзіця – няма дзяцей, двое дзяцей – што адно, а трое – сям'я. Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзеці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, зедкі, сямя
1 👁
 ◀  / 696  ▶