ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Гульня. Гульня не вартая свечак. Гультай. Гультай за дзела – мазоль за цела. Гультай за работу – мазоль за руку (мазалі за рукі). Гультаю – хлеб на кію. Гуляка. З музыкі хлеб невялікі, а з гулякі – зусім ніякі. Гумар. Пад гумар жартуюць, а ў злосці катуюць. Гумно. Калі на гумне не малоціцца, тады ў хаце калоцяцца. Пакуль у (на) гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб. Густа. Каму густа, а каму пуста. Гусь. Гусі нізка – зіма блізка. Гусь свінні не таварыш. Дабро. Ад дабра дабра не шукаюць. Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра. У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца. Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра. Чужое дабро не грэе. Даваць. Даюць – бяры, б'юць – уцякай. Лепш даваць, чым прымаць. Даганяць. Даганяючы не нацалавацца. Дамова. Кепская (бедная) тая дамова, дзе вала бадзе карова. Даносчык. Даносчыку першы бізун. Дарога. Бабіна (бабе, у бабы) дарога – ад печы да парога. Божыя дарогі неспазнаныя. Да роднай хаты няма далёкай дарогі. Добрымі намерамі выслана (вымашчана) дарога ў пекла. Крывая дарога з простай смяецца. На вытаптанай (выбітай, торнай) дарозе трава не расце. Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома. Не конь вязе, а дарога. Па (на) крывой дарозе наперадзе (наперад) не відаць. Ці ты кпіш, ці дарогу(-і) пытаеш (напытваеш)? Дачка. Дачка ў пары – не трымай у двары. Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку. Хто любіць папа, хто пападдзю, хто папову дачку. Хто мае дочкі, той ходзіць без сарочкі. Маеш дачку – трымай гарэлку ў глячку. Якая клёпка, такая бочка, якая маці, такая дочка
Дадатковыя словы
бюць, забе, забеш
1 👁