ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Грошы. Веру Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню. Грошы – вада. Грошы не пахнуць. Дзе грошы гавораць, там праўда маўчыць. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны. За грошы шчасця не купіш. За пастой грошы не плацяць. Калі маеш грошы, то не будзеш босы. Лепш біць свае вошы, чым лічыць чужыя грошы. У каго грошы, у таго і розум. У пустым шынку без грошай не вельмі разгуляешся. Хто мае грошы, той і харошы. Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку. Час – гэта грошы. Груган. Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе). Грузд. Назваўся груздом – лезь у кош (кошык). Грыб. І да грыба трэба нагнуцца. Калі добры кусок сала, дык і грыб навара. У грыбы хадзіць і то лепш са шчасцем. Грыва. Кось-кось, пакуль за грыву. Хто не ўтрымаўся за грыву, таму і хвост не паможа. Грышка. Цярпі, Грышка, карчма блізка. Што будзе, тое (то) будзе, а Саўка (Грышка) на куце не будзе. Грэбень. Каму што, а лысаму грэбень. Грэх. Ад бога грэх і ад людзей смех. Грэх не схаваеш у мех. Грэх у мех, грашаняты ў торбу. І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Гуж. Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж. Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж. Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж. Гузік. На чужы рот гузіка не нашыеш. Гук. Забілі зайца не забілі, а гуку (шуму) многа нарабілі. Малы жук, ды вялікі гук. Гукнуць. Як гукнеш, так і адгукнецца
1 👁