Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Госцейка. Пара, госцейкі, дадому, бо паелі конікі салому. Госць. Будзьце як дома, але і не забывайце, што ў гасцях. Гасцям гадзі, але і сябе не галадзі. Госці ў хату – свінні рады. Госць мала гасцюе, ды багата бачыць. Госць на парог – гаспадыня за пірог. Госць на парог – радасць у хату. Госць не костка, за вароты не выкінеш. Госць – нявольнік. Госць у дом, бог у дом. Госць як нявольнік: ляжа, хоць і ў пярыну паложаць. Госцю гадзі, ды і сябе глядзі. Госцю двойчы рады: калі ён прыязджае і калі ён ад'язджае. Госцю трэба дараваць, а гаспадару памаўчаць. Дзе госць, там і бог ёсць. І кот не мыўся, і госць з'явіўся. Не бойся госця, які сядзіць, а бойся таго, што стаіць. Няпрошаны (незапрошаны, нязваны) госць горш за татарына. Першы дзень госць – золата, другі – срэбра, трэці – медзь, дадому (дахаты) едзь. У гасцях добра, а дома лепей (лепш). Які госць, такое і частаванне. Граза. Граза ў лес не ідзе. Гразь. Сей у гразь – будзеш князь. Грак. Гракі цяпла не прыносяць. Грамніцы. Грамніцы – палавіна зіміцы. На Грамніцы нап'ецца певень вадзіцы. Як на Грамніцы адліга – з ураджаю будзе фіга. Як на Грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол травіцы. Гром. З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае. Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не перахрысціцца. Чуў, кум, сонца, бачыў гром? Грош. І мой грош таксама не шчарбаты. На грош упіўся, на тры прытварыўся. Не было ні граша, а раптам алтын. П'яны грош шалёны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адязджае, зявіўся, напецца, пяны, юря
3 👁
 ◀  / 696  ▶