Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста. Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста. Што ні год, то ўдод. Голад. Голад не цётка. Еш з голаду, а любі змоладу. Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду. Голы. Голаму разбой не страшан (не страшны). Голаму сабрацца – толькі падперазацца. Голы збірайся, голы гатоў. Голы разбою не баіцца. З міру па нітцы – голаму сарочка (кашуля). На голага і сабакі брэшуць. Як гол, так і васцёр. Голь. Голь на выдумку вострая. Гонта. Злазь з даху і не псуй гонту (гонты, гонтаў). Гоп. Калі не пераскочыў, не кажы гоп. Не кажы гоп, не пераскочыўшы. Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў (не пераскочыш). Не пераскочыў, не кажы гоп. Гора. Абы ўмеў (умела) танчыць, а гараваць (рабіць работку) гора наўчыць. Ад бяды ўцёк, а ў гора трапіў. Гора маё чубатае: ніхто мяне не сватае. Гора плача, гора скача, гора песенькі пяе. Гора табе, воле, калі цябе карова коле. Гора толькі рака (ракаў) красіць. Еду ціха – са мной ліха, еду скора – са мной гора. З гора і курыца заспявае. З добраю жонкаю гора – паўгора, а радасць удвайне. На чужым горы шчасця не пабудуеш. Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш. Горача. І адтуль горача, і адсюль боляча. Горб. Свайго гарба ніхто не бачыць. Горка. Укаталі сіўку крутыя горкі. Горніца. Наша горніца з богам не спорніца. Горшы. Хоць горшае, абы іншае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 696  ▶