Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ З добрым гаспадаром нажывешся, з дрэнным гора набярэшся. Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспадар з хаты ўцячэ. Калі хата без гаспадыні – вуглы гараць, а без мужыка (гаспадара) – увесь дом. Той не гаспадар, у каго вецер у павеці гуляе. Хто добры пастух, той і гаспадар добры. Хто рыбу вудзіць, той гаспадаром не будзець. Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар. Якія сані, такі і гаспадар. Гаспадарка. Гаспадарка – клапатарка. Гаспадарку весці – не лапці плесці. Гаспадыня. Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата. Гаспадар за гарэлку, а гаспадыня за талерку. Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспадар з хаты ўцячэ. Калі хата без гаспадыні – вуглы гараць, а без мужыка (гаспадара) – увесь дом. Муж носіць мяшком, а гаспадыня – гаршком. Усякая будзе гаспадыня, калі мукі поўная скрыня. Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня. Гасподзь. Гасподзь не без міласці, а казак не без долі. Гаўрыла. Не адзін Гаўрыла што у Полацку. Ці памёр Гаўрыла, ці яго скула задавіла. Гірша. Не будзе Гірша(-ы), дык будзе чорт іншы. Глухі. Глухім два разы ў касцёле не звоняць. Гніляк. У цёмным месцы і гніляк свеціцца. Гной. Дзе гной, там і лой. За пчолкаю – у мёд, за жуком – у гной. Не чапай гною (бруду), бо смярдзець будзе. Гняздо. Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае. Кожнаму дразду па свайму гнязду. Хто гняздо ўе, у таго і ўецца. Усякая птушка сваё гняздо бароніць. Год. Абяцанага тры гады чакаюць. Год на год не прыходзіцца (не выпадае). Сем гадоў мак не радзіў, а голаду не было
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 696  ▶