Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Што ні галава, то і розум. Што ў цвярозага ў галаве (на розуме), то (тое) у п'янага на языку. Галавешка. Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць. Адна галавешка і ў печы не тлее (не гарыць). Галодны. Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца. Галодны і каня з капытамі з'есць. Ганчар. Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць. Гара. Гара з гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды. Гара нарадзіла (радзіла) мыш. Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары. Ты на гару, а чорт за нагу. Чалавек на гару, а чорт за нагу. Як чалавек на гару, дык чорт за нагу. Гарачка. З выбірачкі выбераш гарачку, а калі з раду, то нуду. Гармата. Калі гавораць гарматы, музы маўчаць. Гарох. Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе – хто ідзе, той і скубе. Гаршчок. Называй хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй. Пасмяяўся гаршчок з катла. Стары гаршчок як ні аплятай дротам, толку мала (пацячэ). Хоць гаршком заві (называй), адно (толькі, а) у печ не стаўляй (не стаў). Гарэза. Наша гарэза ўсюды пралезе. Гарэлка. Вада не гарэлка – шмат не вып'еш. Воцат не гарэлка, а кума не жонка. Гарэлка да дабра не давядзе. Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць. Гаспадар. Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата. Без гаспадара дом сірата. Гаспадар за гарэлку, а гаспадыня за талерку. Госцю трэба дараваць, а гаспадару памаўчаць. Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду (у такое надвор'е, у такі дзень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпеш, зесць, надворе, пюць, пянага
9 👁
 ◀  / 696  ▶