Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Вырывацца. Наперад не вырывайся і ззаду не аставайся. Высока. Высока лятаеш, але нізка сядзеш. Вялікі. Вялікае бачыцца на адлегласці. За вялікім пагонішся – і малое згубіш. Пакуль вялікі нагнецца, малы нап'ецца. Вярба. На пахілую вярбу (на пахілае дрэва) козы скачуць. Скрыпучая вярба два вякі жыве. Вяровачка. Колькі вяровачку ні віць, а канцу быць (канец будзе). Колькі вяровачку ні віць, канец будзе. Як вяровачцы ні віцца, а канцу паявіцца. Вяроўка. Вяроўка добра доўгая, а размова кароткая. Доўг не вяроўка, ззаду не цягнецца. Захочаш павесіцца, то знойдзеш вяроўку. Прапала кароўка, прападай (няхай прападае) і вяроўка. У доме павешанага не гавораць пра вяроўку. Вяселле. Абыдзецца без марцыпанаў цыганскае вяселле. Цешся, ліска, вяселле блізка – каўбасы з'ясі. Шлюб быў пад плотам, а вяселле потым. Гаварыць. Меней гавары, болей пачуеш. Гад. Няма гаду без яду. Усякі (кожны) гад чужому грошу рад. Гадзюка. У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. Гадка. Гадка (гідка) з'есці і шкада кінуць. Гадок. Што гадок, то і ядок (сынок). Галава. Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш (лепей). Быў бы папом, ды галава кляпом. Вышэй галавы не падскочыш. Галавою (ілбом) сцяны (сцяну, муру, мур) не праб'еш. Гаманіць галава не баліць. За дурной галавой нагам неспакой (небалазе). Зняўшы галаву, па валасах не плачуць. З паклону (з паклонаў) галава (галоўка) не баліць. Пакаянную галаву не сякуць. Разумная галава, ды дурню дасталася. Разумныя валасы пакінулі дурную галаву. Сам худ, а галава з пуд. Хлеб усяму галава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, зясі, напецца, прабеш
7 👁
 ◀  / 696  ▶