Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл. Ёсць на ваўку кажух, ды прышыты. З ваўкамі жыць – па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму) выць. І воўк сыты і козы цэлы(-я). Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён ў лес глядзіць (паглядае). На воўка памоўка, а мядзведзь цішком. Насіў воўк, панеслі і ваўка. Не за тое воўка б'юць, што шэры, а за тое, што авечку з'еў. Нечым ваўку спаражняцца, дык ён лыкам(-і). Ні калёс, ні атос, а воўк кабылу панёс. Няма лесу без ваўка. Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды грыву. Пра воўка (аб воўку) памоўка, а ён і сам тут. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабяжыць). Цягаў (цягнуў) воўк, пацягнулі і воўка. Як ваўка ні кармі, а яго ў лес цягне. Воўна. Воўна не воўна, абы кішка поўна. Пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны (пастрыжаны, астрыжаны). Вочка. Бачна па вочках, што ходзіць па ночках. Вош. За гладкага (сытага) і вош не зачэпіцца. Купіць – як вош забіць, а прадаць – як скочку спаймаць. Вугал. Дома і вуглы (сцены) памагаюць. Вугол. Заракалася свіння за вугол хадзіць. Вус. Служыў да вуса, служы і да барады. Вусы. Вусы – чэсць, а барада і ў казла ёсць. Вуха. На адно вуха слепаваты, на адно вока глухаваты. Хто мае вушы, пачуе. Вучоны. Не вучы вучонага. Вучыцца. Вучыцца ніколі не позна. Выдумка. Голь на выдумку вострая. Вырадак. Сям'я не без вырадка. У сям'і не без вырадка. Вырай. Высока ляціць вырай – высокі вырасце і авёс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зеў, сямя, сямі
9 👁
 ◀  / 696  ▶