Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Добрыя вочы дыму не баяцца. З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон. На адно вуха слепаваты, на адно вока глухаваты. Не вер чужому слову, а вер свайму воку. Недагледзіш вокам, заплаціш бокам. Панскае вока каня тучыць (гадуе). У разумнага вочы і на патыліцы сядзяць. Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж ідзе. Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам. Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон. Чалавека вочы водзяць. Вол. Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а пакрысе, ды ўсе. Гутар, гутар, а валы ў жыта. З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць. Стары вол (конь) баразны не псуе (не сапсуе). Хоць за вала, абы дома не была. Волас. Волас сівее, розум слабее. Разумныя валасы пакінулі дурную галаву. Воля. Вольнаму воля, а шалёнаму поле (уратаванаму рай). Дай душы волю – завядзе ў няволю. На ўсё воля божая. Воран. Воран ворану вачэй не выклюе. Калі воран каркае (крача) – бяда будзе. Восень. Восень на рабым кані едзе. Воўк. Адальюцца воўку авечыя слёзкі (слёзы). Ваўка (воўка) ногі кормяць. Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца – у лес не хадзіць. Верабейка па зярнятку клюе – і сыты, а воўк авечак цягае – і галодны. Воўк і лічанае бярэ. Воўк казе не таварыш. Воўк каля (паблізу) свайго логава не бярэ (не шкодзіць). Воўк ліняе, ды нораву не мяняе. Воўк не з'еў, дык бугай не забадае. Воўк не пастух, казёл не агароднік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеш, зеў
17 👁
 ◀  / 696  ▶