Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Векавуха. Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі. Вера. Няма горшай халеры, як на адной падушцы дзве веры. Верабей. Вераб'і крупы склявалі, а сініцу за гэта ў клетку пасадзілі. Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца. Лепш мець вераб'я ў руцэ, чым арла на суку. На сваім сметніку і певень (верабей) гаспадар. Слова не верабей, выпусціў – не зловіш. Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не падманеш, не правядзеш). Увосень і верабей багаты. Верабейка. Верабейка па зярнятку клюе – і сыты, а воўк авечак цягае – і галодны. Весці. Добрыя весці, калі запрашаюць есці. Вецвейка. Вецвейка ад дрэва недалёка адскочыла. Вецер. Без ветру і дуб не шуміць. Куды вецер, туды і дым. Напроці ветру не падзьмеш. Відаць. Блізка відаць, ды далёка дыбаць. Збоку заўсёды лепш відно. Хоць і відаць, але далёка дыбаць. Вінен. Што вінен, аддаць павінен. Вінцо. Дарагое не вінцо, а слаўцо. Вішня. Вішня – зямля лішня. Воз. Воз дадому возіць, а сані на базар. Воз і цяпер (зараз, сёння) там. На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі) спявай (пей, вядзі). Што з воза ўпала, тое (то) прапала. Войт. Не будзь ні войтам, ні панам – не будзеш чалавекам паганым. Вока. Бачылі вочы, што бралі, дык ешце. Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей. Бачыць вока, ды зуб няйме. Вочы – люстра душы. Вочы не бачаць, душа не баліць. Вочы па яблыку, а галава з арэх. Вочы страшацца, а рукі зробяць. Грозны рак, ды дзе ў яго вочы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабю, верабя, верабі
13 👁
 ◀  / 696  ▶