Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Вадзіца. Чым за морам віно піць, лепш (лепей) з Нёмана (у Нёмане) вадзіцу. Кроў людская не вадзіца. Вазок. На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі) спявай (пей, вядзі). Вайна. Быў на вайне, спагадай і па мне. Вайна ўсё спіша. Каму вайна, а каму военка. На вайне як на вайне. У голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца. Варвара. Варвара ноч уварвала. Цікаўнай Варвары сабакі нос адарвалі. Варона. Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так. Варона з кала – сем на кол. Варона з куста, а пяць на куст. Куды вароне ні лятаць, дзярмо кляваць. Кожная варона за сваё каркае. Напалоханая варона і вераб'я баіцца. Напрасткі адна варона лятае, затое (ды) ніколі дома не бывае. Папаўся ў вароны, то крычы, як воны. Пужаная варона і куста баіцца. Убіўся ў вароны, каркай так, як і оны. Цаляеш у варону, а пападаеш у карову. Вароты. Ты з варот, а ён цераз плот. Чужы рот – не свае вароты, не зачыніш. Ваявода. За ваяводам гожым усё зможам. Ваяка. Ішоў ваякам, а назад ракам. Век. Бывае на вяку, што і па спіне і па баку. Век жыві, век будуйся. Век жыві – век вучыся. Век жыві – век вучыся, а дурнем памрэш. Век звекаваць – усяго пазнаць. Век зжыць – не мех сшыць. Два вякі я жыць не збіраюся. На вяку (жывучы) усяго нажывеш – і Кузьму татам назавеш. На наш век дурняў хопіць. Час мінеш – век жывеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя
13 👁
 ◀  / 696  ▶