Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Ніхто не чуе, дзе бяда начуе. Сваёй бяды нікому не кажы, бо добры злякнецца, а злы пасмяецца. Свая бяда – не чужая. Сем бед – адзін атвет. Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш. Хто пра бяду, а яна (ён) усё пра гавяду. Чужую бяду рукамі (і пальцам) развяду. Што ні мах, то усё бяда па зубах. Бядота. Ад ляноты чакай бядоты. Бязлюддзе. На бязлюддзі і поп чалавек. Бязрыб'е. На бязрыб'і і рак рыба. Вада. Апёкшыся малаком, ваду студзяць. Апёкшыся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш. Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш (дзьмухаеш). Бяла не бяла, а ваду відала. Вада не бяда. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыўшыся. Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лыжка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі. Грошы – вада. Добры гаспадар не толькі ў жываце, а нават у ботах вады не любіць. Зваранай рыбе вада не патрэбна. З хараства вады не нап'ешся. Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. Каля (ля) вады ходзячы намочышся. Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве. Пад ляжачы камень вада не цячэ (не пацячэ, не бяжыць, не пабяжыць). У ціхай вадзе чэрці водзяцца. Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае. Хто зявае, той ваду сярбае (хлябае). Хто сказаў, што лапці ваду прапускаюць? Ціхая вада берагі мые. Ціхая вада грэблю рве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязрыбе, бязрыбі, напешся
4 👁
 ◀  / 696  ▶