Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Брытва. Калі (як) топішся, дык (то) за брытву хопішся (ухопішся). Хто топіцца, той за брытву хопіцца. Брэх. Вялікага сабакі вялікі брэх. Бубен. Славен бубен за гарамі. Бугай. Воўк не з'еў, дык бугай не забадае. Буда. Сядзі ў будзе ды чакай, што будзе. Булава. І да булавы трэба галавы. Бура. Хто сее (пасее) вецер, той пажне буру. Бурак. Пакрышым буракі на абодва бакі. Бусел. Няхай (хай) жыве і пасецца беларуская птушка бусел (бацян)! Бусенька. Бусенькі, бусенькі – абое галюсенькі. Бутэлька. Смерць у бутэльку не заткнеш. Бык. Карова целіцца, а ў быка зад баліць. На кірмашы і бык цельны. Няхай (хай) той бык здохне, якога пабора карова. Што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку. Як быка ні кармі, малака не дасць. Быць. Будзем жывы – не памром. Дзе быў (хадзіў), там няма. Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць. Цішэй едзеш – далей будзеш. Бычок. Быць бычку на вяровачцы (на лычку). Чые бычкі ні былі б, абы нашы цяляткі. Бяда. Ад бяды кіем не адаб'ешся (не абаронішся). Ад бяды ўцёк, а ў гора трапіў. Адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе. Адна бяда – не бяда. Бяда адна не ходзіць за сабою другую водзіць. Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе. Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць. Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару. Калі воран каркае (крача) – бяда будзе. Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе. Млын меле – мука будзе, язык меле – бяда будзе. На бяду мала трэба. Не людзі выбіраюць бяду – бяда людзей выбірае. Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабешся, зеў
3 👁
 ◀  / 696  ▶