ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанцаваць. П'янаму бог падсцілае падушку. Сам не асамішся, калі бог не дасць. Сцеражонага і бог сцеражэ. У бога дзён многа. Усе мы пад богам ходзім. Уткні мяне, божа, куды мне не трэба. Хто з богам, з тым і бог. Хто матку забывае, таго бог карае. Хто па ядзе (пад'еўшы) не аддыша, таго бог за свінню запіша. Хто рана ўстае, таму і бог дае. Хто сее, хто барануе, бог усіх параўнуе. Чалавек мяркуе, а бог не чуе. Чым чорт не жартуе, калі (пакуль) бог спіць. Што дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй богу. Як (калі) трывога, тады (дык) да бога. Божа. Гл. бог. Бойка. Калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй. Каму што, а пеўню бойка. Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй. Пасля бойкі кулакамі (рукамі) не махаюць. Бок. Пакрышым буракі на абодва бакі. Болька. Чужая болька (рана) не баліць. Бот. Бот лапцю не пара. На назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць. Бочка. Бяздоннай бочкі (бяздонную кадушку) не напоўніш. З пустой бочкі многа шуму. Якая клёпка, такая бочка, якая маці, такая дочка. Брат. Брат любіць сястру багатую, а мужык (муж) жонку здаровую. Брат мой, але хлеб еш свой. Брахня. Брахня праўдзе вочы выдрала. Брацішка. У карцішкі няма брацішкі. Брод. Не ведаючы (не зведаўшы) броду, не сунься ў воду. Бруд. Не чапай гною (бруду), бо смярдзець будзе. Бруха. Сытае бруха да навукі глуха. Брыгадзір. Брыгадзір капейкі не варт, калі чарцы рад
Дадатковыя словы
падеўшы, пянаму
2 👁