ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля. Бог плануе, а чорт руйнуе. Бог сіротак любіць, але долі не дае. Бог то бог, але і сам не будзь жох. Бог тройцу любіць. Бог цярпеў і нам вялеў. Бог чэсных любіць, ды долі не дае. Бог шэльму меціць. Ведаў бог, каму не даў рог. Госць у хаце, бог у хаце. Да бога высока, да цара (да пана) далёка. Дай бог адным кавалкам (куском) удавіцца (папярхнуцца). Дай божа (бог) нашаму цяляці ваўка (воўка) спаймаці (з'есці). Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа – не дай божа. Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць. Дасць бог дзень, дасць і полудзень (хлеб, ежу, пажытак). Даў бог цяля, ды не даў хлява. Зляпіў бог душу – ні ў пень, ні ў грушу. І бога хвалі і чорта не гняві. Казаў бог, каб і ты памог. Калі бог захоча пакараць каго, то адбярэ ў яго розум. На бога спадзявайся, а (ды) сам не давайся (не агінайся, не зявай). Над сіратою бог з калітою. На каго бог, на таго і людзі. На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа. На тое бог даў людзям язык, каб умець маўчаць. Нашто богу маліцца, – ён нас і так баіцца. Не дай бог два разы жаніцца і два разы сяліцца. Не дай бог свінні рог, а мужыку панства. Не дай бог ўдаве чыніцца, а сіраце радзіцца. Не святыя (не багі) гаршкі лепяць. Не смейся, рабе, дасць бог і табе. Пакуль да бога, дык (то, так) чорт душу выме
Дадатковыя словы
зесці
6 👁