ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Лепей кепскі родны бацька, чым добры айчым. Мой бацька нікому не вінен: у аднаго пазычыць, другому аддасць. Не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць. Палегчала (палепшала) бацьку к смерці. Урадзіўся, удаўся ні ў бацьку, ні ў маці, а ў краўца, што спаў у хаце. Хто як хоча, так па свайму бацьку плача. Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын. Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын. Баязлівец. Баязліўцу і заяц – воўк. Беднасць. Беднасць не загана. Бедны. Беднаму (няшчаснаму) Івану няма нідзе талану. Калі беднаму жаніцца, то і ноч кароткая. Беларусь. На Беларусі пчолы як гусі. На Беларусі ўсе Марусі. Бервяно. Бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўважаем. У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не заўважаем. Бізун. Даносчыку першы бізун. Благое. Лепей нічога, чым благога. Не рабі благога і не бойся нікога. Блін. Блін не блін, пуза не расколе. Першы блін выйшаў камяком. Бліннічак. Адзін сын у сям'і – бліннічак, смятаннік. Блыха. З-за блох не кінеш кажуха. Боб. Хто ў боб, а хто ў гарох а хто (ты) у сачыўку. Бог. Бадлівай карове бог рог не дае. Без бога ні да парога. Беражонага і бог беражэ. Бога хвалі і чорта не гняві. Бог даў, бог і ўзяў. Бог лесу не зраўнаваў, а то людзей ты зраўнуеш. Бог лесу не зраўняў, не тое што людзей. Бог не без літасці, казак не без шчасця. Бог не выдасць (не дасць, не папусціць, не прадасць), свіння не з'есць. Бог не роўна дзеліць. Бог не слухае, што свіння рухае
Дадатковыя словы
зесць, сямі
8 👁