ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ У бабы валасы доўгія (волас доўгі), а розум кароткі (памяць кароткая). У старой бабы і на печы ўхабы. Чакай, баба, Пятра – будзеш сыр есці. Бабёр. Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра. Усе бабры дабры, адна выдра ліхая. Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра. Бабка. Старой бабцы хораша і ў шапцы. Багаты. Багатаму і чорт у кашу дбае. Багатаму чорт дзяцей калыша. Багатаму шкада (шкода) карабля, а беднаму – кашаля. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца. З дужым не дужайся, з багатым не судзіся. Не плаціць багаты, а вінаваты. Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Пакуль (покуль) з багатага пух, то (дык) з беднага дух. Хоць крывое ды гарбатае, абы слаўнае ды багатае. Чым багаты, тым і рады. Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок – толькі поп ды дзячок. Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок – толькі попік ды дзячок. Багацце. За багацце розуму не купіш. Не шукай багацця, а шукай розум. Балесць. Няма горшай балесці, як хочацца есці. Балота. Было б балота, а чэрці знойдуцца. Каму што, а чорту балота. У ціхім балоце чэрці водзяцца (вядуцца). Баль. Закончан баль – і дудкі ў торбу. Барада. Вусы – чэсць, а барада і ў казла ёсць. Баран. І баран бы касіў, каб хто касу насіў. Барыс. Прыйшоў Барыс – за саху бярысь. Баўтун. З твару яйка (яйцо), а ўсярэдзіне баўтун. Бацька. Бацькоў не выбіраюць. Гуртам і бацьку добра біць. Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду. Кожны плача па сваім бацьку, як умее
Дадатковыя словы
забе, забеш
8 👁