Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Апетыт. Апетыт прыходзіць у час (у часе) яды. Апошні. Добра смяецца той, хто смяецца апошні. Не ён першы, не ён апошні. Не мы першыя, не мы апошнія. Не ты першы, не ты апошні. Не я першы, не я апошні. Араты. На сем прыганятых адзін араты. Араць. Як ні ары, абы чорным дагары. Арганіст. Я не музыкант (не арганіст), не перабіраю. Арол. Арлу з савой не па дарозе. Лепей мець вераб'я ў руцэ, чым арла на суку. Над пешым арлом і варона з калом. Арэх. Не раскусіш арэх, зерня не з'ясі. Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Чалавек не арэх, адразу не раскусіш. Аставацца. Наперад не вырывайся і ззаду не аставайся. Астрог. Ад астрогу няма перасцярогу. Асцярожна. Усё можна, толькі асцярожна. Аўца. Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак (гурт, усю чараду) псуе (сапсуе). Маладзец супраць (супроць, сярод) авец, а супраць (супроць) малайца – сам аўца. Аўчына. Аўчына вырабу не варта. Ахвота. Ахвота горш за няволю. Ашуканства. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся. Баба. Баба з воза – каню (кабыле) лягчэй. Баба з калёс – калёсам лягчэй. Баба і чорта звядзе. Дай жонцы (бабе) волю – завядзе ў няволю. Дурной бабе і галава мяшае. Жонка (баба) у хаце тры вуглы трымае, а мужчына (мужык) адзін. Каню хваста не вяжы, а бабе праўды не кажы. Карову б'юць за зык, а бабу за язык. Курыца не птушка, а баба не чалавек. Не мела баба клопату, дык купіла парася. Ні села, ні пала, дай, баба, сала. Ні села, ні пала, захацела баба сала. Старой бабе і ўлетку на печы холадна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, верабя, зясі
5 👁
 ◀  / 696  ▶